Змрочнае

Тадеуш Други
Не чарнічнае лета, залішне дажджу,
Час ад часу здароўе кульгае.
Я ў мроях лунаю, а днямі хаджу
Бессэнсоўна ад краю да краю.

Невясёлае лета, залішне журбы,
Небасхіл ванітуе залевай.
Я жыву ад нядобрай да горшай пары
З нараджэння да тлену ў глебе.