Мудрасць крылатая

Татьяна Цыркунова
Мудрасць крылатая –
Сіла народная.
Сэрцу адплатаю
Неверагоднаю.

Мудрасць жыццёвая,
Ты векавечная.
Простая, новая,
Смага сардэчная.

Мудрасць вялікая,
Ёй пакланяемся.
Часам з пралікамі
Цяжкімі знаемся.

Мудрасць бязмежная,
Мерка антычная,
Ты незалежная,
Казка практычная.

Мудрасць цудоўная,
Ясная, простая.
Птушка бязмоўная,
Склад твой без узросту.

Мудрасць шаноўная,
Для сталасці мера.
Звычка шыкоўная,
Ты – скрынка давера.