Сярод цемры

Мария Мучинская
З-пад зямелля прабiлася кветка,
Зводзiць  колер яе прастакоў.
Толькi пах навакол вельмi едкi
Ад схаваных пялёсткам шыпоў.

Вырываецца дымкай пякельнай,
З жэрла пекла вiецца увысь.
Кружыць свет, заварожвае хмелем,
Над праменем жыццёвым навiс.

Выпякае карэннi, праросткi,
Нiшчыць зерне, расце дурнап`ян.
Распазнаць захмялелым няпроста,
Бо атруту хавае туман.

Божы дожджык з Хрыста адраджэннем
У душы нашай ранняй вясной
Змые раны, заззяюць праменi
Сярод цемры густой, векавой.