Не апранайце сэрца

Мария Мучинская
Не апранайце сэрца скрухай,
Нуду не запрашайце стаць сяброўкай.
Не варта песнi ветра слухаць,
Раднёй бывае не заўжды залоўка.

Сукенка з злобы, што на сэрца
Надзець гатовы ў час лiхой часiны,
Сцiскае нас, пячэ, бы перцам,
Да долу думкi гнуць сваёй руцiнай.

Калi пагас адзiн праменьчык,
Знаць лёс рыхтуе вам другi, шчаслiвы,
Душа чакае перамены…
Не запрашайце  ў дом свій дождж плаксiвы.

Пастаўце кропку на былое,
Не утапiце долю ў рэчцы мiфаў,
Вазьмiце светлае, святое,
Каб далягляд вясной з сабой паклiкаў.

Не апранайце сэрца скрухай,
Яна дзянькi, гады хавае ночкай
Ды засыпае пацярухай
Гасподнi шлях, што лёс нам напрарочыў.