Засядзелася

Марина Ковалёнок
Ой вы, думкі! Думы-думачкі!
Неспакойныя мае!
Ночка ўжо даўно на вуліцы.
Хто вам спаці не дае?

Ой вы, думкі каляровыя!
Ледзь павекі апушчу,
Над зямелькай разам з мроямі
Я на воблаку  лячу.

Як каня, яго абжэргала,
Пакруціла галавой:
Дзе мая сяброўка верная?
Возьмем мо яе з сабой?

А за намі на праменьчыках
Следам думкі паляцяць....
Засядзелася я ў вечары.
Годзе. Позна. Трэба спаць.