Аб натхненнi

Кор Алина
Натхненне не пытае: хто ты? Што ты?
Калі сваёй асобай завітае.
З сабой прыносіць розныя турботы,
і іншамоўным зрэдкасці бывае.
Нябачна гукі складвае ў словы.
Як гэта робіць – я не запытала.
Бывае, абаротам адмысловым,
мене  амаль у збянтэжаннасть штурхала.
Яно накшталт прыгоды, з ім не сумна.
Яго непрадказальнасць мімаволі 
з надвор’ем параўнаю легкадумна.
Яно ж зусім не крыўдзіцца, ніколі. 


А што на некась іншага партрэтам
я так падобна, ведаць не магу.
Шмат можа  у натхненнасці поэтаў,
каго яно страчае на бягу.
Ледзь не спрадвек: спадарыня і служка,
само сабе дыктуе пэўны час.
А іншым па сакрэту, як на вушка,
дае асобай важнасці наказ.
Яму весь поспех, і прызнанне, слава.
Яму ніхто не йдзе наперакор.
І аўтарам лічыцца мае права
той, хто з ім мае пэўны дагавор.

*     *     *