Доля

Михаил Курило
Мабыць, аднойчы ранкам лагодным
Стане мой сябра – паэтам народным.
Кім бы ні стаў ён пасля ў Беларусі,
Я даражу ім і ім ганаруся!
Зычу яму я вандроўнага шчасця,
Чыстай любові, што нібы прычасце,
Зычу такім заставацца заўсёды,
Хто не ганяўся за славай і модай,–
Не мітуслівым, не мнагаслоўным…
Майстрам лірычным і адмыслоым!
 
Шлях на Парнас для яго быў не мэтай,
Проста такая ўжо доля паэта:
Хоць на вяршыні, навідавоку, –
Толькі заўсёды паэт адзінокі,
Як пілігрым, што падобны на Круза…
Шчасце, што побач ёсць ціхая Муза!