Ukraine

Виктор Шатило
                М.


...Кароткае быццё...
І - што паспець?!
Каб Жыць, праз развіццё,
На чым сталець?
Крыжоў скляпенне - век.
Адзін, другі.
Пячорны чалавек:
Папруг мігі.
Заўчора смачна еў.
Учора піў.
А сёння звар'яцеў
І кроў праліў...
Ах, ЧАЛАВЕК.
...Гістарычнае
Тло. Тло! Тло!!!
Палае рытарычнае 
Стагоддзяў зло!..
Я думаў Жыць
Каханнем, - Ёй!
Душа
Крычыць,
Гучыць:
"Не стань зямлёй".
Цюрчыць,
Імчыць.
Кароткае быццё...
На чым сталець?
І як паспець,
Каб Жыць, праз развіццё?..