Дзеду...

Бринг Бай Зе Винд
Я дзеда мала ведала, на жаль,
Маё дзяцінства - водблескам імгненняў.
Ляжыць у шкатулцы памятны медаль,
Гісторыя для новых пакаленняў.

Са мной ён аб вайне не гаварыў.
Журыў, калі я ела мала хлеба.
Цыгарку з асалодаю паліў.
Глядзеў з нудой у воблачнае неба.

З дзяцінства самы яркі эпізод
Разгубленасцю поўніць панараму.
Калі мяне ён узяў з сабой у паход
І тым прымусіў хвалявацца маму.

На ўзгорку кветкі яркія раслі.
Пейзаж такі дадаў паспешнасць кроку.
Тут словы дзеда ў душу мне ляглі:
Не рві, Алёнка! Сэрца ў кожным маку...

Я зразумела: час не да забаў…
Дзед плашч заслаў - пайшлі па кветках хвалі.
Ён пра вайну нягучна заспяваў -
Бярозы побач сумныя маўчалі.

Тым днём я палюбіла цішыню
І вецер, што разгойдваў там травінкі.
Мой погляд лашчыў дзеду сівізну
І шнары, і глыбокія маршчынкі...

Ён да мяне прыходзіць толькі ў сны
З дзіцячага ўспаміну дарагога.
Няхай не вернецца той жах вайны.
Я дзякую яму за Перамогу.

Перевод на белорусский язык с: http://stihi.ru/2016/05/08/6296