Б. Пастернак. Жнiвень

Виктор Шатило
Як абяцала, без падману,
Узнікла сонца світанкам раннім
Касою рыскаю шафранавай
Ад тэй канапы да фірані.

Яно накрыла спякотна охраю
Суседні лес і дамкі не сталіцы,
Мой ложак і падушку мокрую
І ўскрай сцяны з кніжнай паліцай.

Я прыгадаў, па якой нагодзе
Крыху вільготная падушка.
Мне снілася, што па маім сыходзе
Вы шлі праз лес містычнай стужкай.

Адзінкавыя крочылі, натоўпам, парамі,
Раптам згадаў хтосць, што сёння
Шостае жніўня за днямі старымі,
Пераваусабленне Гасподняе.

Незвычайна агмень без полымя
Сыходзіць у дзень гэты з Фавора,
І ясная, восень, пазнакамі не кволымі,
Зыркі прываблівае да сябе не хворыя.

І вы прайшлі дробны, няшчымніцы,
Голы, трапяткі альхоўнік
У імбірна-чырвоны лес з магільніцы,
Гарэлай пячаткі пернік-помнік.

З аціхлымі яго верхавінамі
Суседнічала неба вяльможна,
І галасамі пеўняў наліўнымі
Перашэптвалася далячынь заможна.

Ды ў лесе нячыйнай зямлі меркаю
Стаяла смерць сярод пагоста,
У твар мой пазірала, у памерлае,
Каб вырыць яму мне па росту.

Усім чутны амаль фізічна
Быў голас нечы спакойны побач.
І ён мой, прарочы і міфічны,
Не ўнікаў, праз тло і роспач.

"Бывай, лазур перастварэння
І золата другога Спаса.
Жанчыны пяшчотнай азарэнне
Мягчы мой горыч ракавога часу.

Бывайце і вы, гады бесчасоўя!
Развітаемся, прорве прыніжэнняў
Жанчына выклікам красамоўя!
Я - поле твайго сцвярджэння.

Бывай, мах крылаў распраўлены,
Палёту вольнае ўзорства,
І вобраз міру, у слове яўлены,
І творчасць і цудатворства".


(1890~1960)