Homer. Гомер. Гамер. Адысея. Одиссея

Виктор Шатило
                АДЫСЕЯ
               ПЕСНЯ ПЕРШАЯ


       Муза, распавядзі мне аб тым вопытным мужы, які
       Падарожнічаў доўга з дня, калі святы Іліён ім разбураны,
       Многіх людзей горада наведваў і традыцыі іх бачыў,
       Многа сэрцам маркоціўся на морах, аб выратаванні дбаючы
5     Жыцця свайго і вяртанні на Бацькаўшчыну памагатых;
       Былі аднак, клопаты, і не выратаваў ён памагатых:
       Пагібель яны наклікалі святаадступніцтвам без розуму,
       Наталіўшыся быкамі Гелiёса, пад нагамі ходзячага бога, -
       Дзень вяртання ўсіх ён скраў. Скажы аб тым
10   Што-небудзь нам, дачка Зеўса, уразлівая Муза.
       Усё ж іншыя, ацалелі ад судакранання смерці,
       Былі дома, пазбеглі і сечы і мора; яго толькі
       З мілай жонкай і Бацькаўшчынай у горычы, гроце глыбокім
       Светлая німфа Каліпсо, багіня багінь, нахабна
15   Сілай трымала, дарэмна спакушаючы, каб застаўся мужам.
       Але, калі, урэшце, кругазваротам часу праведзены быў
       Год, у які яму вярнуцца сурочылі багі
       У дом свой, у Ітаку (і дзе ў абдоймах верных сяброў
       Ён не пазбег трывог), змягчэлі шкадобаю багі
       Усе; Пасейдон хіба адзін наважваўся пераследаваць Адысея,
       Багам падобнага мужа, пакуль не дасяг ён Бацькаўшчыны.
 
                {урывак}