Напярэсцiжкi трауню бягу...

Юрий Боровицкий
***
Напярэсціжкі траўню бягу:
Памідоры нясу у цяпліцу.
І на вуліцы, дзесь на рагу,
Грузяць перцы, вязуць у сталіцу.

А суседка правіну знайшла:
"Рана садзіш, бо будзе марозчык.
Вось не помню, якога чысла...
У маршрутцы казаў перавозчык..."

Пацягнула суседку каза
(У яе індавуткі і козы).
Ох, і лаецца з імі, гюрза!
Ўспамінае дзявочыя крозы.

Напярэсціжкі, наперарэз
У парнік свой нясе памідоры:
Не садзіць жа, як Бог уваскрэс!
З перцам есці патрэбна і ў горы...

04. 05. 2024 г.