Цвiтуць сады. Бягуць гады...

Юрий Боровицкий
***
Цвітуць сады. Бягуць гады.
Жыцця губляюцца сляды.
І ты - зусім не малады,
Бо шмат ужо сплыло вады...
І ад бяды і да бяды
На розныя пяюць лады
Жар-птушкі за тваім акном...
Цвітуць сады. І грэе дом
Твае, што адцвілі,  гады -
У белым траўні маладым...

03. 05. 2024 г.