Званоу перазвон

Мария Мучинская
Я душою з малiтвай да Бога,
Каб паслаў мне сваю благадаць.
Не прашу ад жыцця я так многа:
Навучы маё сэрца спяваць…

Падары мне свiтанак чароўны
Пад царкоўных  званоў перазвон:
Хваля ўецца ў паветры лагодна
Гук без фальшы развейвае сон.

Нараджэнне духоўнага Свету
Абвяшчаюць напевам званы.
Вецер з хмарак прынёс Запаветы,
Каб ад пекла звярнуць шлях зямны.

Каб званы фарысейскiя песнi
Не разносiлi ў полi з тугой,
Не хавалi туманамi бездань –
Я стаю на каленях з мальбой.

Не прашу ад жыцця я так многа:
Зберагчы ад хлуслiвых агнёў.
Мне не трэба нiчога чужога,
Я галiнка сваiх каранёў.