Цягне суседка карову на поле...

Юрий Боровицкий
***
Цягне суседка карову на поле,
Цягне карова суседку дамоў.
Нешта не хоча карова на волю,
Ёй і ў суседкі хапае кармоў.

Цягне карова суседку дадому,
Ледзь паспявае суседка за ёй.
Дома ў каровы усё па-другому:
Сена, салома, мука і спакой.

Што той карове на волі у полі?
Ад дзьмухаўцоў алергія хіба!
Ды і якая у полі тым воля,
Як прывязалі яе да слупа?

Цягне карова суседку дадому:
"Хоць бы на Вербніцу далі спакой!
Лягу вось зараз сабе у салому,
Як я стамілася, божачка мой!"

28. 04. 2024 г.