За мяне у царкву схадзiлi...

Юрий Боровицкий
***
За мяне ў царкву схадзілі
І прыйшлі з лазой свянцонай.
За мяне Хрыста малілі
Перад вобразам - іконай.

 І стаіць на падаконні
Асвячоная лаза.
Як дзіцячыя далоні,
Яе лісцікі. Сляза

Па акну, па шклу сцякае:
Пырснуў дожджык залаты.
І лаза мой дзень вітае
Дробнай кропляй цеплаты.

28. 04. 2024 г.