Нарысуй, жыццё,..

Мария Мучинская
Нарысуй, жыццё, мяне шчаслiвай,
Раскажы з вятрамi роднай мацi,
Што  вiецца сцежка пышнай грывай,
А вясна – за гаспадыню ў хаце.

Крылы дай матулi роднай з бацькам,
Каб не слухалi буранаў песень,
Прыляталi пагасцiць свiтанкам
З той далёкай гаванi нябеснай.

Падары, жыццё, ад Бога мудрасць,
Навучы не збiцца  з той дарогi:
Дзе мiнуе азiмут мой  смуты,
Птушак спеў дзе топiць ўсе парогi.

Не  састар, жыццё, душу так рана,
Замуж сэрца за нуду не выдай!
А аблашчы ў ручаiнах прана,
Каб  не стала горкаю планiда.

Не дазволь, жыццё, стаптаць сумленне,
Здаць у рабства за фальшывы гонар,
Свайго «я» застацца цёмным ценем,
Цi вярбой, панiкшай над адхонам.