Хвошча дождж...

Юрий Боровицкий
***
Хвошча дождж, мяцеліць, б'е
Красавіцкі па траве.
А яна той дожджык п'е,
Ён патрэбен мураве.

Хлешча дождж, траву лупцуе
І сцябае вішань цвет.
Дождж паліўшчыкам працуе,
Палівае цэлы свет.

Красавіцкі дожджык плешча
Хваляй з ранку да зары,
Каб прыйшоў да нас нарэшце
Час квітнеючай пары.

24. 04. 2024 г.