Здаецца, люты я любiу заусёды...

Юрий Боровицкий
***
Здаецца, люты я любіў заўсёды -
Адліжны мой, мой верны, мой пяшчотны...
Яго люблю мацней я год ад году,
Бо з ім не адчуваю адзіноты.

Люблю яго адліжныя світанні
І ціўканне ў паветры шэрым птушак,
Люблю яго сустрэчы і расстанні,
Здаецца, век бы ў сэрцы яго гушкаў.

Я люты мой люблю, здаецца, вечна,
Нібы жыцця галоўную сустрэчу.

08. 02. 2023 г., 21. 04. 2024 г.