Замры, начная цiшыня...

Карина Нес
Замры, начная цiшыня!
Дай Вечнасцi пачуць дыханне,
I незлiчоных зор убранне
Са мною будзе да рання.
Замры, начная цiшыня.

Разгледзiць зоркамi-вачыма
Сусвет блакiтную планету,
Убачыць, можа, кроплю й гэту.
I кропелька, мая Айчына,
Мiгне азёрамi-вачыма.

Заснi, Начная цiшыня!
З тобою буду да свiтання,
Каб Вечнасцi пачуць дыханне,
Адчуць, як кропелька Айчына
Мiгне блакiтнымi вачыма.

26.11.04