Дзецям

Лариса Рудковская
Каша
Пахне кашай ў нашай хаце
І гаворыць строга маці:
-Калі ты не з,еш хоць трошкі,
Я паклічу  Бабку Ёжку!
Кашу я лічу нясмачнай
І таму хачу пабачыць,
Вам скажу я пасакрэту,
Як Яга з,есць кашу гэту.

Абаронца
Крычыць з гаршчка малы Андрэй:
-Бабуля, паднімай мяне!
Пара ўжо на кані скакаць
Радзіму мне абараняць!

Пакараны
Я ў вугле стаю даўно,
А сястра глядзіць кіно.
Маці кажа: “Нельга шкодзіць!”
А жыццё маё праходзіць.

Размова
-Хто галоўны ў вашай хаце?
Запытала ў Мішы Каця.
-Тата,-зморшчыў Міша твар,
-Мама ж – таты гаспадар!