Выберы...

Юрий Мережников
Тут што не дзень усе выбары
Бітва з самім сабой
Коціцца свет па выбаінах
Коціцца па крывой

Чырвоныя лініі сцёртыя
І перакрэслены край
Падаюць яблыкі мёртвыя
Коцяцца ў рот глытай

Выберы сабе лозунгі
З імі адправішся ў рай
Бі ўсіх нязгодных розгамі
Падаюць? дабівай!

Тыя што выбралi гонар
Штодзенна нiбыта на крыж
Сталыпiнскiмi вагонамi
Коцяцца у нейкi Парыж

Выберы з кiм табе выгадна
Стаяць на чужой крывi
Выберы...
Выберы...
Выберы...
Госпадзi, супынi...