Каханне й шчасце

Мария Мучинская
Каханне й шчасце любяць цiшыню,
Але не затрымаць у таямнiцы.
Яны iмкнуцца птушкай ўвышыню,
На крылах рвуцца волi каб напiцца.

З вятрамi, сонейкам заводзяць спеў,
Пачуццi пояць сэрца царскiм хелем.
Зрываем плод, што не зусiм паспеў,
У хмельныя хвiлiны трошкi слепнем.

Не разлiчыць хто сябра, хто хiтрун:
У зайздрасцi сяброўства не бывае.
Пачуццi кружаць гукам дзіўных струн,
Iмкнёмся падзялiцца караваем.

Каханне й шчасце любяць цiшыню…
Як навучыцца з ёй дзялiць пачуццi?
Каб з квеценем сустрэць сваю вясну,
Завiдкамi ваколiцу не мучыць.