Балота

Егор Улащик
Быццам ты дзесьці не дома,
Быццам у іншым краі
Балота - як гэта знаёма!
І птушак навокал зграя

Але гэта ўсё тутэйшае
Балота на поўначы дзесьці
Паслухайце, даражэйшыя:
"Ад Менска кілометраў дзвесці"

Такая вось вам парада:
Прыедзьце сюды калісьці
Ў сярэдзіне лістапада,
Калі пажаўцее лісце

Вы ўбачыце як прыгожа
Раскіданы журавіны
Захопіцесь, гэтым можна!
Такія ў мяне навіны...