Блуканне будучага эмiгранта

Юрий Мережников
Я блукаю па вулiцы у пошуку грошай
Я жыву тут пакуль робiцца мая вiза
Я нiколi ужо вам не стану харошым
Так казау пра мяне нехта там з телевiзару

П'ю Каб з глузду не з'ехаць ужо канчаткова
Сплю...мне сняцца чужыя краiны
Мяне знiшчаць зусiм..хутка i канчаткова
Так казау пра мяне нехта там у навiнах


У iнтэрнэце там хтосцьi друкуе-Чакай!
Знойдзем усiх хто не з'ехау, свабода часова
Хтосцьi пiша-Што цягнеш, хутчэй уцякай
I схавайся пад натаускiм парасонам

Усё меньш застаецца мне гэтай надзеi
Хоць i кажуць, Яна памiрае апошняй
Я пакуль што яшчэ не галоуны зладзей
I пакуль што блукаю у пошуку грошай