Чаканне вясны

Сергей Черенкевич
Зiма раскiнула палог
Паверх лясоў, памiж дарог,
Сцярню накрыла на мяжы.
На печы, дружа, не ляжы,
Хутчэй на двор! I не дрыжы,
А лепш на лыжах прабяжы!

Снег зiхацiцца на палях,
У лесе - проста снежны дах!
I так прыгожа - нiбы у сне,
А усе ж сумуем па вясне!
I ты пытаешся у мяне:
"Калi ж вясна к нам загляне?"

Аднойчы, дружа, як заснеш,
Прачнешся заўтра у вясне.
Зiма са стрэх па кроплi сыдзе.
Чакаць нядоуга - можа з тыдзень,
А можа й заўтра, ноч надыдзе,
Вясна за ёю з сонцам прыдзе!

Прырода, дружа, кожны год
Адвечны водзiць карагод,
Кладзе нам яблыкi у карзiну:
Вясну i лета, восень, зiму,
I праз стамленне i руцiну
Малюе нам жыцця карцiну.

03.02.2004