Жалуды

Валерий Познякевич
Збіраў пад дубам жалуды,
Спяшаўся іх аберагчы
Ад дзён халодных і бяды
І дум самотных уначы.

У кожным жалудку -- дубок:
Жыцця і веры галасы,
Што да свабоды зробяць крок
З пачаткам новае вясны.

Як толькі сыдзе ў глебу снег,
Я іх ля хаты пасаджу.
Узыдзе жолуд па-вясне
Пасля працяглага дажджу.

Мой жалудовы, дужы кут
Узросціць дум маіх дубы,
Каб больш не зведалі пакут
На Беларусі жалуды.

28.02.2024.