Споведзь

Валерий Познякевич
Пасвары мяне, мама, з бядою,
Дай мне веры і дай мне надзеі.
Напаі мяне, мама, вадою,
Ды звары разанок у нядзелю.

Бачыш -- сейбіта глеба чакае! --
Не патрэбны Айчыне паэты,
Што жыццё новым вершам чаканяць
І малююць надзей сілуэты.

Мама, ты не судзі мяне строга --
Я з Айчынай радком паяднаны.
Ён расце то капою, то стогам,
То вітае абрусам ад мамы.

Калі б ведаў, што вершы -- пакута,  --
Прыараў бы вясною іх плугам
На зямлі,  дзе стаяў дзедаў хутар,
Пах няктару вісеў па-над лугам.

А цяпер -- у мяне шлях адзіны:
Несці праўду,  жыццю не скарыцца.
Навядзі, ты мне, мама,  будзільнік,
Каб званок змог у вершы праліцца.

02.03.2020.