Памолiмся за Украiну

Валерий Познякевич
Памолімся, сябры, за Украіну!
Памолімся за ноч яе і дзень:
За кожнага, хто на вайне загінуў,
За ўвесь народ, што праз вайну ідзе.

Зямлі яе ніколі не скарыцца --
Яна да волі свой абрала шлях,
Каб памяццю і славай ганарыцца,
Якой яна не страціла -- знайшла.

Праз чорны дзень і дзень, што заўтра будзе,
Праз смерць і боль, праз слёзы і крыжы
Святую праўду здабываюць людзі,
Б'юць ворага на ўкраінскай мяжы.

За кожны дом, за вуліцу і дрэва,
За мірны сон і маці і дзяцей:
За ўсіх, каму сягоння вельмі дрэнна,
Насустрач лёсу Украіна йдзе.

Супроць вайны паўстала ўся краіна.
Супроць вайны -- мястэчкі, гарады...
Там стогн людзей даносяцца з руінаў
І паміраюць дзеці без вады.

Не ўстане перад катам на калені
Зямля Святая: Кіеўская Русь!
Тут волі дух у кожным пакаленні
Яднае з Украінай Беларусь.

Праз чорны дзень, і дзень, што заўтра будзе,
Праз смерць і боль, праз слёзы і крыжы
Святую праўду здабываюць людзі
На той вайне, што шыбамі дрыжыць.
 
За кожны дом, за вуліцу і дрэва,
За мірны сон і маці і дзяцей:
За ўсіх, каму сягоння вельмі дрэнна,
Насустрач лёсу Украіна йдзе.

11.03.2022.