Ларысе Генiюш

Валерий Познякевич
Паэтцы помнік жыць ім не даваў,
Хапаў за горла і душыў штоночы.
Яго прыбралі "дбайцы" са двара,
Каб больш не гаварылі праўды вочы.

Не можа мёртвым стаць жывы паэт,
Калі ў краіне чыняцца злачынствы.
Паэтка не растраціла імпэт --
Яе радок, нібы надзея, чысты.

Ірві іх сэрцы пазурамі сноў,
Не дай забыцца вечных дум Айчыны.
Ты вернешся да Беларусі зноў,
Як да сям'і вяртаюцца жанчыны.

У снах тваіх не здольны згінуць дзень
І праглынуць надзею, як балота.
Па вольным шляху чалавек ідзе --
Мястэчка Зэльва -- вольны верш у нотах.

30.03.2023.