Кропачка

Мария Руслановна Шебанец
Кропачка. Кропачка. Кропачка.
Позірк у кропачку.
Кропачку.
Ціхай найменшаю кропачкай
Быць...

Вулачкі. Вулачкі. Вулачкі.
Змеямі круцяцца вулачкі.
Хочацца ў скручаных вулачках...
Быць?

Горача. Горача. Горача.
Белае пульхнае - горача.
Пырскі зялёныя - горача.
Быць!

Думачкі. Думачкі. Думачкі.
Сціснуць у кропачку думачкі.
Сціснутай кропачнай думачкай -
Быць.