Знахарка

Ивета Витко
Валасы сівыя, шпаркая, бы птушка,
Не ідзе па лесе, а ляціць.
Убачыш яе часта там, дзе сцежка
На ўзлессі між кустоў бяжыць.

Ля балота, на палянцы, хатка.
У адзіноце тут яна жыве.
Пад вакном - гароху градка,
Белыя фіранкі на вакне.

Кожны дзень яна гуляе ў лесе,
Дроў вязанку цягне на сабе
І заўсёды напявае песні.
Не застать яе ніколі ў журбе.

У маленькай хатцы зелле варыць,
Сушыць зёлкі на гарышчы круглы год.
Ёй і днём, і ноччу верна служыць
Шэра-белы, хітры, тлусты кот.

“Ведзьма,” - нехта скажа. Не пярэчыць,
Бо з мянушкай ужо прывыкла жыць.
Хто папросіць - тых знахарка лечыць,
І за ўсіх яе душа баліць.