Бясхмарнае неба...

Юрий Боровицкий
***
Бясхмарнае неба
Над мірнай зямлёю.
Адталая глеба,
Туман над раллёю.

Бясхмарнае неба
Над мірнай зямлёю.
Кавалачак хлеба
Не пахне вайною.

Над мірнай зямлёю
Узносяцца мары,
А недзе вайна
І бушуюць пажары.

Бясхмарнага неба
Шануйце мінуты,
Бо недзе і гора, 
І смерць, і пакуты.

Не рвіцеся з неба
Бясхмарнага ў вырай.
Любіце, як маці,
Зямлю сваю шчыра.

І нават калі
Не хапае вам волі,
Цаніце бясхмарнага
Неба раздолле.

Не дай жа Гасподзь,
Каб званілі званы
Пад небам спякотным
Крывавай вайны.

Бясхмарнае неба
Над мірнай зямлёю.
А мне толькі трэба
Адзінства з табою.

Адзінства з табою,
І з роднай зямлёю,
І з небам бясхмарным -
Пра гэта я мару.

26. 03. 2024 г.