Старый отец

Галина Синякова
на белорусском языке

Беларуская народная  казка


Як кажуць людзi, быў звычай такі,
Нядобры, жорсцкі, ды бесчалавечны,
Калі ўжо састарацца бацькі,
Ім век свой не дажыць на цёплай печы…

Як бацька састарэў, павінен сын –
Яго ў цёмны лес, у пушчу везці,
І мусіў быў загінуць ён адзін:
Там – холад і звяры, няма што есці.

Дык вось аднойчы бацьку сын павёз,
Каб пакідаць у лесе назаўжды,
Любіў старога, не хаваў ён слёз:
Рабілі поплеч многія гады!

Шкадуе, плача, толькі што рабіць,
Смяяцца будуць людзі, наракаць:
“Не хочаш, як усе суседзі жыць!”
Яшчэ з сяла захочуць выганяць.

Маркотны едзе сын у пушчу тую,
А бацька гэтак кажа да яго:
“Пакінеш у бядзе мяне, мяркую,
Нядужага, старога, аднаго.”
Падумаў сын, змахнуў слязу і кажа:
“Не, бацька, не пакіну, ведай, знай,
Зрабіў ўсё, як трэба, гэта важна!
Я ж ноччу забяру цябе, чакай!”

Прыехаў і забраў парой начною,
У цёмнае каморы пасяліў.
Суседзі і не зведалі пра тое,
Усё, як трэба, “добры” сын зрабіў…

Здарылася няшчасце – град улетку
Пасевы жыта выбіў, знішчыў іх,
І засталіся чорныя палеткі:
Ні хлеба, ні насення, “даў пад дых”.

Прыходзіць сын да бацькі ў камору:
“Няма чым сеяць, будзем галадаць!”
“Табе дапамагу я ў гэтым горы,
Не трэба будзе хлеба пазычаць!

Калі, яшчэ малы, ты, сынку, быў,
Гумно я ставіў, добры быў ўраджай,
Ды жытам немалочаным накрыў,
Вось час прыйшоў, цяпер страху здымай!

Насенне возьмеш з гэтага запасу,
Здзяры хутчэй снапы, абмалаці!”
Сын працаваць пайшоў, не бавіў часу.
“Як добра, што ёсць бацька ў жыцці!”

Насенне ўзяў, адсеяўся ўвосень,
Налета ёсць надзея на ўраджай!
Баіцца сын, а як суседзі спросяць:
“Дзе ўзяў ты зерне, брат, кажы, давай?”

Сапраўды  дзівяцца: “Адкуль насенне ўзяў?”
А сын маўчыць, бо нельга ж прызнавацца,
Што гэта родны бацька ўратаваў...
Чужой гаворкі мусіў так баяцца.

Зіма прыйшла, пустыя закрамы,
Сын зноў кляне той град, што знішчыў жыта,
Ідзе ў камору зноў: “Загінем мы,
Няма што есці, хлеб увесь пабіты!”

“Не,  – кажа, – сынку, крыху пачакай!
Мы з голаду не будзем паміраць,
Пад лаваю з рыдлёўкай пашукай,
Я мусіў крыху грошай закапаць!

Адклаў на “чорны” дзень, калі быў дужы,
Жыццё пражыць – не поле перайсці,
Няхай жа тыя грошы нам паслужаць,
Мяркую, што іх здолееш знайсці!”

Знайшоўшы грошы, сын быў вельмі рады,
І збожжа накупіў, не галадае.
Зноў бацька дапамог, яго парады!
Яшчэ суседзям хлеба пазычае…

Зноў у яго  суседзі запыталі:
“І дзе ж ты хлеб бярэш, скажы нам, браце?”
Ён адказаў, каб праўду ўсе спазналі,
Што дапамогу атрымаў ад бацькі.

“Даўно ты свайго бацьку ў лес адвёз,
Як мы ўсе, як і належыць сыну!
Знайшліся сведкі, бачылі і воз:
“Давай, тлумач, праўдзівую прычыну!”

Не кажа ён: “Я гэтак не зрабіў,
Пакінуў бацьку дома век дажыць!
Бяда прыйшла, – мне бацька падсабіў!”
Суседзям мусіў праўду ён  адкрыць.

“Старыя людзі большы розум маюць,
Чым маладыя!  Разам жыць зручней:
Навучаць працаваць, яшчэ, параяць,
Каб праца ўся рабілася хутчэй”…

І з тых часоў старэйшых перасталі
У пушчы на пагібель пакідаць,
Сыны бацькоў пад стараць даглядалі,
Вучылі дзетак старасць шанаваць…