Прысвечаецца Вiктару Каваленка

Мария Мучинская
Вяртаюць да сябе  артыкулы i кнiгi,
У час самотны перачытваю старонкi.
Трашчыць на сэрцы лёд, змываюць словы крыгi,
Душу варожаць мроi пахам церпкiм, тонкiм.

Яна то здзiвiцца, то засмяецца з сонцам:
Ну як сялянскi сын мог так усё прадбачыць?
Находзiць плынi цёплыя ў вадзе-сцюдзёнцы,
Iм даць напрамак, узмацнiць…  ды як жа йначай.

Усё  жыццё i думы прысвяцiў навуцы,
Ды не для гонару свайго, а для народа,
Каб зваў яго прастор, дзе песнi й слёзы льюцца
Ад шчасця, што душа i сэрца ў вечнай згодзе.

Хоць жыў у горадзе, але застаўся верным
Сваёй малой Радзiме, сваёй роднай вёсцы.
Iмкнуўся шчыра край засеяць мудрым зернем,
На полi каб плылi налiтыя калоссi.

Застаўся верны сэрцайкам бацькоўскай мове,
«Падвышанае неба» песняй заварожыць,
Што абвiвае, бы хусцiнаю пуховай,
На зорку напраўляе думкi шляхам Божым.

Нутро маё сцiскае гонар i пашана
За земляка… што я магу прайсцi па сцежках…
Шкада i крыўдна: лёс забраў яго так рана…
А творы вось… i сёння пояць сокам свежым…