Не пазнала

Галина Смок
Сэрца хоча падчас цяпла,
І такого кахання хоча,
Каб праменьчык яго святла
Зоркай ззяў на шляху дзявочым.

Так хацела каб любы мой
Быў прыгожы сабой, багаты.
А гады ўсё цяклі ракой,
І сваты не прыйшлі да хаты.

А калі падыйшоў юнак,
Працягнуў замест руж рамонкі,
Адштурхнула любові знак,
Даражэйшы за ўсе пярсцёнкі.

З той пары – адзіноты шлях.
Сваю мару я не спаткала.
Толькі сніцца рамонкаў пах,
І каханне, што не пазнала.

Каб магла той час вараціць,
Зазірнуць хлопцу ў сэрца, вочы...
Лёс не хоча зноў шанц дарыць,
Калі страчаны быў аднойчы.