Шлях у тупiк

Мария Мучинская
Як толькi бачаць: шлях вядзе ў тупiк,
Завуць назад прахвосты  i прарокi,
Штукар назад вяртацца кiне клiк,
Схавае за туманам бед вытокi.

Ды толькi шлях той – крок у небыццё…
Аб чым не кукавала бы зязюля…
Нас заклiкаюць новым шапiто,
Душа каб з доляю навек заснулi.

Вялiчча кружыць i даруе мрак,
Пакуль не зразумеем, што памылкi
Радзiў на скорую наш разум, страх, –
Заробак за бяздумныя учынкi.

Рвём восенню свой вырашчаны плод –
Не пачастуюць цернi нас бананам,
Губляецца сумленне з года ў год,
Хлуснёй пытаемся залатаць раны.