Вяртанне у прошлае

Мария Мучинская
У цёмнай клетцы гаснуць зоры,
Праменi абвiвае павуцiнне,
Святлее тусклае «учора»,
Удалеч  шлях –  у зыбкай багне гiбне.

Не разумеем, што «сягоння»
Расхваленае «ўчора» падарыла.
Не расквiтнець у клетцы плённа,
Няма магчымасцi расправiць крылы.

Узняць на зорку можа воля,
Узлёт духоўны i паветра водар.
У клетцы  прошлае –  назолай,
Хавае даўнi дзёгаць лыжкай мёда.

Раку чырвоную iмкнёмся
Ўсё  малаком  бялiць i льём нястрымна.
Гуляць пытаемся з агнём мы,
Схавалi розум скронямi сiвымi.

Мы з рэкамi супроць прыроды
Iшлi, як гаспадар, шляхi мянялi.
Ды вось зямля была не згодна…
Цяпер душу мы ў клетцы закавалi.

Iсус Хрыстос з сабою клiкаў,
Хто з вольнаю душой iшоў да Бога,
А нам, хлусню прыкрыўшы лiкам,
Былую раяць паўтарыць дарогу.