Як птах

Мария Мучинская
Нашчадкам аддаём любоў i  сэрцы,
Правесцi iх жадаем сваёй сцежкай.
Не чуем разум, прагна хочам верыць,
Што зможам захаваць ад долi снежнай.

Ды толькi ў кожнага свая сцяжынка,
У кожнага свае пацехi, беды.
Залежыць лёс ад мудрасцей крупiнак,
Духоўных скрэп, што сэрцам iм паведаў.

Шкада, агульнай школы не iснуе,
Наш шлях адзiн, у iх –  другi кiрунак.
Рашаць за iх, бы ў рэчку ледзяную
Схаваць iх брод, – мядзвежы пачастунак.

Галоўнае вучыць рабiць свой выбар…
Памылкi – вопыт, iх характар, стрыжань…
Iх канiфоль, каб загучала скрыпкай
Душа, узнёслая… Як птах –  на крылах.