Праклён, як прывiд

Мария Мучинская
Не праклiнайце родных па крывi,
Не зычце  наўздагон бяду iм.
Яна –  ручвом адным… крычы, завi…
Прыстанак Госпадам задуман…

Нячысцiк –  у сям`ю, так незнарок…
У кiпцюрах тваё жаданне –
Такiм бывае часта паварот,
Здань апануе нечакана.

Што родзiчам з упартасцю жадаў,
У хату адчынiла дзверы.
Дабавiў клопатаў, грахоўных спраў,
Не адкупiцца ад халеры.

Пусцяк быў, а бяды –аж на мiльён,
Пагаварыць бы, ды без крыўды.
Бо  дорага каштуе наш праклён,
Не збегчы ад яго, як прывд.