Поспяхi i паражэннi

Мария Мучинская
Жыццё саткана з розных нiтак:
То мягкiя, як кужалёк кашулi.
Якой маленькiм быў спавiты,
Рукой лагоднай роднае матулi.

Бывае пасма, як асока,
Што замiрае сэрца i дыханне.
Для мудрых стане як урокам,
Чырвонцам залатым, выпрабаваннем.

Нас поспех забаўляе, цешыць,
А паражэннi моц даюць i сiлы,
Яны –  магутны  грамавержац,
Душу вяртаюць да святой малiтвы.

Нас закаляюць паражэннi,
Характар наш  куюць рукой жалезнай,
Яны экзамен для сумлення,
Завуць, мiгаюць з неба зоркай светлай.

Жыццё саткана ўперамежку:
I поспехi, i паражэннi ў звязку,
Жыццёвы наш арол i рэшка,
Любоў Гасподняя, цяпло i ласка.