На ростанях Любовi - 31 -

Виктор Шатило
Вось усё. Бывай, явы студзень.
Твой апошні дзень напрыканцы.
Стрэх гірлянды - бісер на вянцы.
Так заўсёды... Значыць, літасць будзе.
       Вось усё... Да стрэчы, Вільня.
       Выпадкова? дарожны шлях
       Па тваіх цыбурыстых палях,
       Па зямлі, якая берагіня...
Разрывай дзірван, падкова.
А храбрыстасць - кругам галава!..
І ўзбілася, на снег, трава.
След лунае - ніткай вынікова.
       Падарожжа! Вільня! і - ураз
       Горад-гонар; не, за ланцугом,
       Не скляпеннем. Не груганом.
       Адмыслова тэчкамі прыкрас!..
Вогнішчаў хаўрусы. Помніць памяць.
Не адчай, - супольнасць, - глыбіня.
Ушыркі досвед і велічыня, -
З дзён зімовых уцячэ замець.
       "Зварухні". О! Дзеці павясне.
       Хай ніколі сцюж не знаюць.
       Хай смяюцца, басанож гайсаюць.
       Дні іх, травень, вясне.

                END