На ростанях Любовi - 29 -

Виктор Шатило
Ледзяніста. Студзень. Прывід. Хаты.
Сталы снег, у студзеньскія дні.
Хто здарожыўся - курганам агні...
Люты: студзень - валанцай зякраты.
       І рыпучы хмарны карабель,
       Перакулены, белавусіць сушу.
       Пазычае лёд лядзяш. Грушу -
       Замець абірае, - толькі бель!..
Скібы ўсюды: гарады, сады;
Каб прайсці ў хату, да касцёла,
Замятуха, не чапай долу
І шкляныя не стаўляй масты...
       Тонка сэрца любіць. Не загіне
       На пакручы, з сівераў зямлі.
       Стуль і поўдзень, - мроі цяклі:
       Крым прадвызначаны і абрысы Вільні...
Раз з разам. Згадваць. Любоў.
Гартаваць, нашчадкі, прывітанне
З даўніны; нацешыцца: спатканне;
Ганарысты бог другіх асноў!..
       Мы з табой ішлі, душа мая,
       Не ў студзень - мройную краіну!
       Нашай славы вытанчанасць - Вільню.
       Тчэцца памяць. Памяць - гэта я.