Пайшла навек да зорак

Мария Мучинская
Журба з туманам сцелецца навокал,
Са скрухаю прысела на бярозках,
Пастукалася ў дзверы незнарок бы,
Скавалi лiхам сэрцайка марозы.

Спявае вецер сумныя  малiтвы,
Забраць маркоту ад дачушкi ў марах.
Ды толькi боль зiмовай сцюжай хцiва
Нутро сцiскае i пячэ пажарам.

Прырода шэпча аб жыццёвым коле,
Ды для душы прыняць матулi страту
Цяжэй за ўсё, што нам даруе доля,
Звiвае грудзi, як багнiстым чадам.

Пайшла радзiмая навек да зорак,
Пакiнула любоў на белым свеце.
Запомнiцца дзянёк, што быў учора,
З усмешкай мацi, як нябёсы, светлай.

Сагрэе, быццам сонечны праменьчык,
Дасць моцы ўстаць з кален на Боскай сцежцы,
Кiрунак  да шляхоў, да даляў вечных,
Анёла крыламi ад бед суцешыць.

Дачэрнi розум прыме з цягам часу,
А сэрца будзе з ёй заўжды ў размовах,
Глыткамi пiць чароўны кубак квасу,
Шукаць параду ў мацярынскiх словах.