Смутны дзень i невясёлы вечар...

Юрий Боровицкий
***
Смутны дзень і невясёлы вечар.
І не трэба радасці шукаць.
Не прызначыць лёс ужо сустрэчу,
І зязюлі ўжо не кукаваць.

А ці ў полі снежным заначую,
Ці дажджы слязамі разбуджу,
Я зязюлю тую не пачую
Праз завею і сцяну дажджу.

Смутны дзень і невясёлы вечар.
І баліць няўцешна галава.
Можа, накануе лёс сустрэчу,
І зязюля будзе кукаваць...

28. 01. 2024 г.