Успамiнаюцца слоуцы мамiны...

Юрий Боровицкий
***
Ўспамінаюцца слоўцы маміны,
Што з маленства ў душы нашу.
Успамінам пра маму ранены,
Берагу іх, нібы душу.

На прабабку казала "прабаба",
А на зьлёкі казала "ляк",
"Нікудышнім" назвала б слабага,
А "гладышкай" назвала б гляк.

З гаспадаркай спраўляцца - "порацца",
Кабана закалоць, дык "біць",
А як поле арэцца - "ворацца",
А як "маяцца" так, - не жыць.

Ўспамінаюцца слоўцы родныя,
Што калісьці ад мамы чуў.
Слоўцы мяккія і лагодныя,
Нібы ветрык вясны падзьмуў.

28. 01. 2024 г.