Згас мой дзень. I будзе многа ночы...

Юрий Боровицкий
***
Згас мой дзень. І будзе многа ночы.
Да паўночы не змагу заснуць.
Будзе зорка дальняя мне ў вочы
Заглядаць, указваючы пуць.

Ах, якім жа быў я непакорным!
Можа, мяккім трэба было быць?
Да паўночы ў зімнім небе зорным
Будзе зорка дальняя свяціць.

Памалюся зорнае удачы
На шляху, што сэрцам выбраў сам.
Да паўночы зорачцы гарачай
Я заснуць ні кропелькі не дам!

27. 01. 2024 г.