Азярко, азярцо...

Юрий Боровицкий
***
Азярко, азярцо,
Сярод лесу азерца...
Азярэчка маё,
Наталі маё сэрца!

Як ты, возерка, там?
Як жывеш ты, азёрка?
Ці прыпала да губ тваіх 
Раніцай зорка?

Зараніцу, заранку
Ці поіш вадзіцай?
Ці віруе уранку
Жыццё над крыніцай?

Ці цвіце сон-трава
Ў берагах ля бярозак?
Не баліць галава
Ад зязюльчыных слёзак?

Ці ўрадзіўся там лён,
Што зязюлін таксама?
Ці вядзе да цябе ў полі
Сцежачка - прама?

На Радзіме Малой
Азярына, азерца...
Напаі ты вадой
Маё сумнае сэрца...

27. 01. 2024 г.