Зiмародак птушка краю

Мария Мучинская
Зiмародак – птушка-сымбал краю,
Нашае  Вложынскай зямелькi.
Апярэннем зырка ў промнях ззяе,
Пад вадою праплывае  рэкi.

Невялiчкая, ды з доўгай дзюбай,
Пер`е грае ў колерах вясёлкi,
Прыгажуня, воку вельмi люба,
Пырхае  ў паветры за аблокi.

Зблiзку цьмяным выглядае ўбранне,
А як сонца слiзгане, задзене,
Прабяжыць, аблашчыць пры спатканнi,
Заблiшчыць, засвецiцца адзенне.

Колер хваляў падарыла неба,
Узляцела ўвысь пасля патопу,
Аж да сонца даляцела слепа,
Закружыла, бы ў гарачай топцы.

Апалiла бедненькай сiротцы
Грудзi, быццам кроў плыве па промнях.
Вось таму, напэўна, ў час самоты
Цi-… спявае, бы напiцца з просьбай.

Любiць ласавацца дробнай рыбкай,
Не цураецца i насякомых,
Сквапная на снеданне лiчынкай,
Жабкай, корм шукае ў хвалях водных.

Любiць цiшыню i адзiноцтва,
Зараслi цянiстыя адхонаў.
Берагi крутыя ў траўцы роснай –
Зачаруе строкатам, як звонам.

Птушка рэдкая, ў Чырвонай кнiжцы…
Як не загубiць  нам фаўну, флору?!..
Трэба трошкi сёння супынiцца,
Не гукаць да скрухi i дакору.