Дыялектыку душы...

Юрий Боровицкий
***
Дыялектыку душы
Акрыляе ціш глушы.
А астатняе - мучэнне.
Не дае яно натхнення.

Дыялектыка абставін,
Абавязкаў і пачуццяў,
Мовы цэнтра і ускраін,
Брукаванак і распуцця,
Творчы рух маёй душы
Мне сабой не заглушы!

На ускраіне распуцця
Мне пакінь адно пачуцце:
Бескарыслівай любові
Да зямлі маёй і мовы.

25. 01. 2024 г.